» 
 » 
Спадчына



Текст песни Песняры - Спадчына

Спадчына
Песняры
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай.
Аб ей мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.

Аб ей мне будзiць успамiн на лiпе бусел клекатам
I той стары амшалы тын, што лег ля весак покатам.
Аб ей мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.

I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы.
Жыве з ей дум маiх сям´я    I снiць з ей сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.
https://lyrics.primoaccordo.net/pesnyary/spadchyna.htm