» 
 » 
Ля замкавай гары



Текст песни Песняры - Ля замкавай гары

Ля замкавай гары
Песняры
Мройны ўспамін,раптоўнае спатканне, 
Закацілася сонца долу,сціх зялёны гай; 
Шоўк тваёй касы вуснамі кранаю, 
І паволі трапляе сэрца ў сапраўдны рай; 

прыпеў: 
Між ялін праглядала неба, 
Зоркі падалі табе ў далонь, 
Беглі,беглі ад рук праменні, 
Зоркавы агонь, 
Расцвітала папараць-кветка, 
Яшчэ далёка было да зары, 
Звонкай птушкай гуляла рэха, 
Ля замкавай гары; 

Як мне затрымаць прыгажунню-казку, 
Як мне трапіць на тую сцежку ў запаведны гай, 
Як мне адшукаць страчаную ласку, 
Ці я ўжо не змагу ніколі зноў цябе спаткаць? 

прыпеў  2р.
https://lyrics.primoaccordo.net/pesnyary/lya-zamkavai-gary.htm