Як Людкі не бачу - Ня міла мне жыць, І сохну, і плачу, І сохну, і плачу, І сон не бяжыць. І хатка ня міла, Урагамі дружкі, І сьвет як магіла І ночкай дзянькі. Пр. Як Людку ўглядзеў- Забыўся на ўсе, І плач уцек недзе, І раем жыцце! Забыты ўсе болькі, Што ходзяць за мной. Усе хочацца толькі Быць з Людкай-красой. К ружовенькім шчочкам Губамі прыльнуць, І песьню аб Людцы На ўвесь сьвет грымнуць! Пр. Як Людку ўглядзеў -Забыўся на ўсе, І плач уцек недзе, І раем жыцце!