» 
 » 
Каля млына



Текст песни Песняры - Каля млына

Каля млына
Песняры
Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна,
там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва. -2р.

Яна брала, яна брала, яшчэ набірала,
адна дочка ў маці была - да і та гора знала. -2р.

Пусьці, маці, пагуляці, я не забаруся,
як запяе першы певень, я дамоў вярнуся.-2р. (пройгрыш)

Пяе певень, пяе другі, й кура сакоча...
Кліча маці вячэраці, а дачка ня хоча.-2р.

Ой, вячэрай, мая маці, калі наварыла,
мне сягодня, мая маці, вячэра ня міла.-2р.

Ой пайду я ў лес па дровы, ой, гора мне, гора,
не пайду я за старога - барадою коле.-2р. (пройгрыш)

А пайду я за такога, што ня мае вуса, 
ён на мяне кіўне, моргне, а я засьмяюся!-2р.

Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна,
там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва.-2р.
https://lyrics.primoaccordo.net/pesnyary/kalya-mlyna.htm