Ад родных нiў, ад роднай хаты У панскi двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыўшыся, рука Замiж персiдскага узора Цвяток радзiмы васiлька. I цягам доўгiя часiны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокiя тканiны На лад персiдскi ткуць яны. Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыўшыся, рука Замiж персiдскага узора Цвяток радзiмы васiлька.