- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш? Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш? x2 - Я жыву ля рэчанькі, ля вады, Збудаваўшы хатачку зь лебяды. x2 - такой же как и вступление Я пастаўлю коніка ля варот, А сам да дзяўчыначкі на парог. - Адчыні, дзяўчыначка, адчыні, Сама сабе крыўдачкі не чыні. - Я ж цябе ня буду дзьверы адчыняць, Бо ты будзеш целу ночку начаваць. - Ой ня буду, дзеванька, ня буду, Як узыйдзе месячык - паеду. Як узышаў месячык і зара: - Бывай-бывай, дзеванька здарава. Я пастаўлю коніка на таку: -Чакай-чакай, дзеванька да року. - Хіба ж у мяне розуму замала Каб я цябе да року чакала? - Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш? Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?