» 
 » 
Смутны беларускі блюз



Текст песни Віктар Шалкевіч - Смутны беларускі блюз

Смутны беларускі блюз
Віктар Шалкевіч
Хто калісьці выдумаў
І заспяваў упершыню
Гэты смутны беларускі блюз?
Сёння ўжо гэты блюз
Спявае, з працы ідучы,
Кожны трэці звыклы беларус...

Дахаты цягнецца з плугам араты,
На вуліцы песню спяваюць дзяўчаты,
У небе высока ляцяць арляняты.
Смутны беларускі блюз...

Бывайце здаровы, жывіце багата,
А мы ад'яжджаем у Злучаны Штаты,
Суседа ізноў не пусцілі ў Канаду.
Смутны беларускі блюз...

Ой вы, рукі ў мазалях,
Праца ты штодзённая мая,
Ой ты, смутны беларускі блюз...
Цяжка жыце, марны лёс.
Каб хто, здэцца, грошай воз прывёз.
Скуль там!.. Смутны беларускі блюз...

Як дужа на вуліцах пылу і чаду!
Пад сонцам марнеюць і сохнуць прысады.
Суседа ізноў не пусцілі ў Канаду...
Смутны беларускі блюз...

Дахаты... ці то цвярозым ці п'яным.
Дахаты... са скрухаю і паслухмяна.
Дахаты... з Брукліну ці з Манхатану.
Смутны беларускі блюз...

Грамадзяне, я гляджу,
Пхнуцца з торбамі цераз мяжу.
Ой ты, смутны беларускі блюз...
Я з Радзімай - назаўжды,
Ехаць мне і так няма куды:
Дзе я нарадзіўся - там памру...
Смутны беларускі блюз.
https://lyrics.primoaccordo.net/viktar-shalkevich/smutny-belaruski-blyuz.htm