А на млыне кола грукатал А ў небе зорка чаравала Ды на рэчцы хваля нашаптала Як русалка карагод збірала Знайшоў, можа не гукаў, можа не жадаў таго Знайшоў, можа не чакаў, можа не шукаў таго: (III) Думкі той, што як у мора глыбіня, Мары той, што як палёт анёла вышыня Але не ляці высока... Не кранай глыбока... А ў полі верба слёзы ліла А ў лесе ноч хустку згубіла На гары ліса распавядала Як жалеза кроў усюль шукала Знайшоў, можа не гукаў, можа не жадаў таго Знайшоў, можа не чакаў, можа не шукаў таго: (III) Думкі той, што як у мора глыбіня, Мары той, што як палёт анёла вышыня Але не ляці высока... Не кранай глыбока...