Уступ: Налева, направа Залева, аблава Ты думаеш, гэта цікава Цыгарэты ды кава. Пад кайфам, пад сцягам Чакаем працягу Ты белы ўвесь будзеш ад страху, Але прымеш прысягу. () Жыцьцёвая прастора Чорны квадрат () Ня будзе карнавалу - Будзе парад () Бязважкім шэрым ценем Прыдзе назад Твой брат. Марудзіш, а людзі ж Хаваюць пачуцьці. Здаецца, што ніякіх цёплых зносінаў Болей ня будзе. За рогам дарога Далёка да Бога Так прагнецца новага І так не хапае старога. () Жыцьцёвая прастора Чорны квадрат () Ня будзе карнавалу - Будзе парад () Бязважкім шэрым ценем Прыдзе назад Твой брат. () Жыцьцёвая прастора Чорны квадрат () Гавораць так прыгожа, Але робяць няшмат () Ты сам уласны вораг, Сам сабе кат Мой брат