1. Лёгкі, як прамень, хай надыходзіць дзень З ветрам паўднёвым, просты, як матчыны словы Над калыскай. Шлях дадому зноў уздоўж зімовых стрэх. Ідзем па сваіх знаёмых дварах ды вуліцах слізкіх. Прыпеў: І тое, што нам блізка Кранае мае струны Аб гэтым мае руны, мае карані У тваім і маім сэрцы Аб гэтым усе песні Далоняў тваіх рыскі Усё тое, што нам блізка. 2. Усё наперадзе, гэта быў добры дзень. І месяц саспелы ціхі, як матчыны спевы. Неба над Мінскам нізка запаліла ліхтары. Зірні дагары, паўсюль над табой яскравыя прыскі.