Текст песни Андрэй Мельнікау - Казка

Казка
Андрэй Мельнікау
Як за пушчай, за лесам, за балотам з асакою,
У нядобрым месцы каля віру над ракою
Стаіць хата. У хаце той - мая каханая жыве.
Навакольны люд заве вядзьмаркаю яе.

Дзверы адчыні, каханая мая!
У сэрцы ў глыбіні, каханая мая,
Запалі агні. Каханая мая,
Падары мне сына!
Падары мне сына!

Па начох па-над хаткай цягнецца дымок.
Беражы сваю маці, сьцеражыся, панок!
Не хадзі ты да рэчкі! Не хадзі да хаты той!
Бо нячыста сіла авалодае табой.

Дзверы адчыні, каханая мая!
У сэрцы ў глыбіні, каханая мая,
Запалі агні. Каханая мая,
Падары мне сына!
Падары мне сына!

Лешакі сакочуць, пачвары равуць,
Па чаратох русалкі арыі пяюць,
Совы разгукаліся, вые ваўкалак...
А мы ў хаце з ведзьмай. І я цяпер - вядзьмак.

Дзверы адчыні, каханая мая!
У сэрцы ў глыбіні, каханая мая,
Запалі агні. Каханая мая,
Падары мне сына!
Падары мне сына!
https://lyrics.primoaccordo.net/andrei-melnikau/kazka.htm