Текст песни Аляксандр Памiдорау - Я выходжу

Я выходжу
Аляксандр Памiдорау
Я той самы,
Я такі самы
Зацюканы марна -
Крок улева - крок управа.
Мяне таксама
Палохаюць стрэлы,
Палохаюць выбухі, чорныя шэрагі.
Ды калі ў двор мой
Прыйшлі з аўтаматам -
Маці, прабач! - я скажу.
Я выхажу.

Я той самы,
Я такі ж самы.
Задзяўбаны марнымі справамі.
Ды не ў галечы:
Ёсць, дзе прылегчы,
Ёсць чым сагрэцца
На цёплае печы...
Ды ўваліліся ў хату -
Я на лаве сяджу.
Пад лавай сякера.
Я выхажу.

Прыпеў:
Маці - Радзіма
Дачок радзіла,
Сыноў радзіла
У жвіру ды ў пылу.
Вароны ходзяць.
Дочкі ня родзяць.
Забілі сына...
Хопіць! Мы выходзім.

Я - той самы.
З экрану, з муралу.
Забіты, застрэлены, закатаваны.
Чыё жыццё замяшалі ў гной.
Я назаўсёды буду з табой.
Я буду з табой, калі возмеш ты чарку.
Я буду з табою ў ложку з каханкай.
Я ў промнях сонца, у кроплях дажджу.
Я буду з табой, калі скажаш -
Я выхажу!

Прыпеў:
Маці - Радзіма
Дачок радзіла,
Сыноў радзіла.
У жвіру ды ў пылу
Вароны ходзяць.
Дочкі ня родзяць.
Забілі сына...
Хопіць! Мы выходзім.
https://lyrics.primoaccordo.net/alyaksandr-pamidorau/ya-vyxodzhu.htm