» 
 » 
Павешаным 1863 году



Текст песни Алесь Дзянісау - Павешаным 1863 году

Павешаным 1863 году
Алесь Дзянісау
Калі ідуць на абардаж,
І поўніць полымя пра сцяг
Да верху мачты - экіпаж
#               
Цвікамі прыбівае сцяг.

Даўно здалася - нават сталь, -
І толькі зараз - мы памром
Пад сцягам, што ў прадонні хваль
Знікае разам з караблём.

Ў крыві краіны нашай бель,
Прыходзіць час смяротных сноў,
І нашай волі карабель, -
#                  
Няскораны, - ідзе на дно.

І сёння ў вечны наш працяг,
У неба на світанні дня
Уздымуць нас, як волі сцяг,
Якога й богу нельга зняць.
Уздымуць нас, як волі сцяг,
Якога й богу нельга зняць.
https://lyrics.primoaccordo.net/ales-dzyanisau/paveshanym-1863-godu.htm