Колькi б нам за жар-птушкаю ўслед нi ганяцца, Усё ро-о-оўна прыблудзiм назад у сяло Дзе ў далёкiм юнацтве, у шчаслiвым юнацтве На цара-жураўля майстравалi сiло Дзе ў далёкiм юнацтве, у шчаслiвым юнацтве На цара-жураўля майстравалi сiло Цiха сонца за хаты старыя садзiцца Пачынаюць рабiны ў дварах ружавець У сяброў па садах сыта звоняць сiнiцы I крычыць недасяжна ў небе мой журавель У сяброў па садах сыта звоняць сiнiцы I крычыць недасяжна ў небе мой журавель Мы iдзём па сцяжынках, на якiя не вернемся, Мы iдзём па дзiцячых, здзiчэлых лясах Павуцiнка - уверсе, павуцiнка - у верасе, Павуцiнка ў тваiх i ў маiх валасах Павуцiнка - уверсе, павуцiнка - у верасе, Павуцiнка ў тваiх i ў маiх валасах