Уступ Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца,ўецца шпаркі,лёгкі Сінякрылы матылёк. Пройгрыш x2 Навакол усё паветра Ў струнах сонца залатых,- Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутна ў іх. Прыпеў Песня рвецца і ліецца На раздольны,вольны свет. Але хто яго пачуе? Можа,толькі сам паэт. Песня ліецца На вольны свет Яе пачуе толькі паэт Пройгрыш x4 І ліецца хваляй песня,- Ціхі,ясны гімн вясне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне? Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх елках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць? Прыпеў Не паняць таго ніколі, Не разведаць,не спазнаць: Не даюць мне думаць зыкі, Што ляцяць,дрыжаць,звіняць.