p.m Мы ходзім, спатыкаемся, Бадзяемся, як п'яныя, Мы з голадам зрадніліся, Худыя, абарваныя. Асьмеяны, аблаяны, Гразёю мы замазаны. Багатымі мы скрыўджаны, Няволяю мы зьвязаны. Ў балоты мы адціснуты, Загнаны мы у шчыліны, I вочы нам завязаны, I вушы нам зачынены. Адно мы добра ведаем: Хоць вечна мы блукаемся, А ўсё ж такі, хоць некалі, А праўды дачакаємся Наша возьме!